Гасцініца «Свіцязь»

Гасцініца «Свіцязь» размешчана ў ціхім і ўтульным Паўднёвым мікрараёне г. Баранавічы. Адсюль можна зручна і хутка дабрацца да любой кропкі горада.

Нумарны фонд гасцініцы быў цалкам абноўлены: прасторныя нумары абсталяваныя ўсім неабходным для камфортнага пражывання.

У гатэлі 21 нумар розных катэгорый: двухпакаёвыя двухмесныя стандарты (блокі), паўлюксы і люксы. Кожны зможа падабраць тып размяшчэння згодна са сваімі перавагамі: аднапакаёвы або двухпакаёвы нумар, з выглядам на вуліцу ці на двор. Усе нумары незалежна ад катэгорыі аснашчаныя згодна з сучасным стандартам сэрвісу: у кожным маецца санвузел з душам, тэлевізар, тэлефон, халадзільнік і лазневыя прыналежнасці.

На першым паверсе гасцініцы працуе кафэ «Свіцязь», дзе з 8:00 да 10:00 гадзін праходзіць сняданак, з 12:00 да 14:00 гасцям прапануюць комплексны абед, а з 17:30 да 21:00 — вячэру.

На ўсёй тэрыторыі гасцініцы і ў нумарах маецца бясплатны бесправадны доступ да сеткі інтэрнэт.

Таксама да паслуг гасцей бясплатная паркоўка.

Мы заўсёды рады вітаць Вас і зробім усё магчымае, каб Ваша знаходжанне ў г. Баранавічы пакінула самае прыемнае ўражанне!

Правілы пражывання ў гасцініцы «Свіцязь» (спампаваць)

Кантакты: +375 163 67-52-14, +375 16 360-70-20 (адміністратар)

вул. 50 гадоў УЛКСМ, 5, Баранавічы