Вытворчасць авіякампанентаў

Сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне з ЧПУ дазваляе вырабляць на ААТ «558 АРЗ» з розных матэрыялаў (алюмініевыя сплавы АК6, АМГ, Д16Т, В95, тытанавыя сплавы ОТ4, ВТ23, ВТ6С, ВТ3-1, канструкцыйныя, гарачатрывалыя і нержавеючыя віды сталі 30ХГСА, 12Х18Н10Т, і інш.) дэталі і авіякампаненты рознай складанасці і наменклатуры:

  • элементы планёра (люкі, кранштэйны, фітынгі, клямары, сілавыя элементы: нервюры, шпангоўты, бэлькі, сценкі і інш.);
  • дэталі вадкасна-газавых сістэм лятальных апаратаў;
  • дэталі шасі.

Апрацоўка вырабаў ажыццяўляецца тачэннем у 3-х каардынатах, фрэзераваннем за адну ўстаноўку з пяці бакоў, шліфаваннем. Дакладнасць пазіцыянавання абсталявання складае Р = 5 мкм, сярэдні паказчык роскіду пазіцыянавання Ps = 3 мкм, што дазваляе вырабляць дэталі з дакладнасцю памераў па 5-6 квалітэт. Апрацоўка дэталяў з цвёрдых матэрыялаў ажыццяўляецца на станках, аснашчаных функцыяй астуджэння дэталі і інструмента паветрам або вадкасцю.

Апрацоўка вырабаў ажыццяўляецца тачэннем у 3-х каардынатах, фрэзераваннем за адну ўстаноўку з пяці бакоў, шліфаваннем. Дакладнасць пазіцыянавання абсталявання складае Р = 5 мкм, сярэдні паказчык роскіду пазіцыянавання Ps = 3 мкм, што дазваляе вырабляць дэталі з дакладнасцю памераў па 5-6 квалітэт. Апрацоўка дэталяў з цвёрдых матэрыялаў ажыццяўляецца на станках, аснашчаных функцыяй астуджэння дэталі і інструмента паветрам або вадкасцю.

Максімальны памер апрацоўваных дэталяў складае – 6000×2300×800 мм. Станочны парк дазваляе вырабляць рэжучы інструмент з розных сучасных матэрыялаў з дакладнасцю вырабу да 0,005 мкм: цыліндрычны, канічны, камбінаваны, ступеністы і інш.

Штогод на ААТ "558 АРЗ" вырабляецца звыш 400 000 розных дэталяў. Прадпрыемства вырабляе:

  • трубаправоды нізкага і высокага ціску з канструкцыйных і нержавеючых сталей, медных, алюмініевых і тытанавых сплаваў ўсіх сістэм рамантуемых вырабаў;
  • гуматэхнічныя вырабы (больш за 7000 найменняў);
  • складанапрофільныя і высокадакладных дэталі.

Дзеючая на прадпрыемстве інтэрактыўная сістэма трохмернага мадэлявання, аўтаматызаванага праектавання, вырабу і разлікаў вырабаў забяспечвае поўны замкнёны цыкл вытворчасці авіяцыйных дэталяў ад праектавання да іх вырабу.

Для кантролю якасці вырабленых авіяцыйных кампанентаў і дэталяў авіятэхнікі на прадпрыемстве дзейнічают наступныя віды неразбуральнага кантролю: магнітапарашковы; рэнтгенаўскі; люмінесцэнтны; ультрагукавой; токавіхравы; акустычны імпедансны; капілярны кантроль (метадам фарбаў) і інш.

Для правядзення ўваходнага кантролю матэрыялаў і выпрабавання гатовых вырабаў на прадпрыемстве функцыянуе Цэнтральная Завадская лабараторыя, акрэдытаваная ў нацыянальнай сістэме акрэдытацыі РБ на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО / М ЭК17025.

Існуючае ў лабараторыі абсталяванне дазваляе праводзіць шырокі спектр выпрабаванняў матэрыялаў і гатовых вырабаў, у тым ліку і кліматычныя выпрабаванні, c дыяпазонам тэмпературы ад - 60°С да + 60 °С на ўстаноўцы «NEMA».

Спампаваць буклет